Прававая абарона

Прававая работа ў Беларускім прафесійным саюзе работнікаў лесу і прыродакарыстання ажыццяўляецца галоўным прававым інспектарам працы Рэспубліканскага камітэта прафсаюза і прававымі (галоўнымі прававымі) інспектарамі працы абласных арганізацый Беларускага прафесійнага саюза работнікаў лесу і прыродакарыстання.
Прававыя інспектары працы ажыццяўляюць грамадскі кантроль выканання працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў грамадзян у формах праверак, маніторынгаў, удзелу ў рабоце калегіяльных органаў, камісій, арганізацыі прыёму грамадзян. Пры выяўленні парушэнняў заканадаўства наймальнікам выдаюцца абавязковыя для выканання прадстаўлення з патрабаваннямі аб іх устараненні.
Спецыялісты прававой службы:

- аналізуюць і абагульняюць інфармацыю аб парушэннях заканадаўства аб працы, прымаюць меры па іх устараненню, аднаўленню парушаных правоў грамадзян;
- аказваюць прававую дапамогу прафсаюзным арганізацыям, у тым ліку ў правядзенні калектыўных перагавораў, у распрацоўцы і заключэнні калектыўных дагавораў (пагадненняў), пры вырашэнні індывідуальных і калектыўных працоўных спрэчак;
- тлумачаць наймальнікам і работнікам заканадаўства аб працы, у тым ліку шляхам правядзення тлумачальных семінараў, падрыхтоўкі публікацый у сродках масавай інфармацыі, метадычных дапаможнікаў і рэкамендацый;
- аналізуюць дзейнае заканадаўства, праекты нарматыўных прававых актаў, якія закранаюць працоўныя і звязаныя з імі адносіны, а таксама правы прафсаюзаў і накіроўваюць кіруючаму органу прафсаюза свае прапановы па іх.
- На сайце Беларускага прафесійнага саюза работнікаў лесу і прыродакарыстання любы член прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання можа атрымаць юрыдычную кансультацыю, накіраваўшы на электронны адрас прафсаюза сваё пытанне, звязанае з прымяненнем норм працоўнага заканадаўства, адказы публікуюцца ў рубрыцы "Пытанне-адказ".

Электронны зварот

Код PHP*">
Код PHP*">
Код PHP*">
Адказ адправіць па адрасе:
Паштоваму
Электроннаму
*Палі абавязковыя для запаўнення
Ваш зварот адпраўлены