Пасяджэнне Экспертнай рады па інфраструктуры прасторавых дадзеных

29.08.2022 Заседание Экспертного совета по инфраструктуре пространственных данных

25 - 26 жніўня 2022 года прадстаўнікі дзяржаўнага прадпрыемства "БелПСХАГІ" прынялі ўдзел у пасяджэнні Экспертнай рады па інфраструктуры прасторавых дадзеных калегій Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь і Федэральнай службы дзяржаўнай рэгістрацыі, кадастра і картаграфіі Расійскай Федэрацыі.
У ходзе пасяджэння абмяркоўвалася шырокае кола пытанняў, якое ўключае ў сябе магчымасць размяшчэння на Геапартале інфраструктуры прасторавых даных дзяржаў - удзельніц СНД інфармацыі аб інвестыцыйных пляцоўках, падрыхтоўку інфармацыйна-аналітычнай справаздачы па выніках перадпраектнага абследавання стану работ з прасторавымі данымі ў дзяржавах - удзельніцах СНД. Удзельнікам пасяджэння былі прадстаўлены магчымасці Публічнай кадастравай карты Рэспублікі Беларусь - крыніцы дакладных даных аб нерухомай маёмасці, а таксама будучай адзінай лічбавай платформы "Нацыянальная сістэма прасторавых даных" Расійскай Федэрацыі.
У мерапрыемстве таксама бралі ўдзел прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Федэральнай службы дзяржаўнай рэгістрацыі, кадастра і картаграфіі (Расрэестр), Нацыянальнага кадастравага агенцтва, ДП "Белгеадэзія", РУП "Праектны інстытут "Белгіпразем".



Электронны зварот

Код PHP*">
Код PHP*">
Код PHP*">
Адказ адправіць па адрасе:
Паштоваму
Электроннаму
*Палі абавязковыя для запаўнення
Ваш зварот адпраўлены