Навіны


17-18 лютага прайшлі штогадовыя спаборніцтвы па бадмінтоне сярод прадпрыемстваў сістэмы Дзяржаўнага камітэта па маёмасці, прымеркаваныя да прафесійнага свята - Дня работніка землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы. Першынство праводзілася ў асабістым мужчынскім, жаночым і змяшаным разрадах.
У турніры прынялі ўдзел 12 каманд арганізацый сістэмы Дзяржкаммаёмасці. Каманду Дзяржаўнага прадпрыемства "БелПСХАГІ" прадстаўлялі: Максім Гуцакі, Анастасія Меляшкевіч, Яўген Вярбіцкі і Анастасія Кнароз.
Па выніках двух дзён спаборніцтваў каманда прадпрыемства заняла 3-е агульнакаманднае месца. Чэмпіёнам спаборніцтваў у мужчынскім разрадзе стаў Максім Гуцакі! А таксама 1-е месца ў змешаным разрадзе дасталася Максіму Гуцакі і Анастасіі Меляшкевіч.
Віншуем удзельнікаў спаборніцтваў з выдатным выступленнем і жадаем далейшых поспехаў і спартыўных перамог!