Марына Васілеўская стане першай беларускай жанчынай касманаўтам!

20.03.2024 Марина Василевская станет первой белорусской женщиной космонавтом!

Заўтра, 21 сакавіка 2024 года, адбудзецца падзея гістарычнага маштабу сучаснай Беларусі! З касмадрома Байканур да Міжнароднай касмічнай станцыі, адправіцца пілатуемы карабель "Саюз МС-25" з эіпажам на борце ў складзе: касманаўт «Раскосмасу» Алег Навіцкі і першы касманаўт-жанчына Рэспублікі Беларусь Марына Васілеўская!

Задача беларускага касманаўта - правесці 12 сутак на Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС), дзе яна выканае навуковую праграму, распрацаваную Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і карпарацыяй "Раскосмас" з удзелам Расійскай акадэміі навук. Марына Васілеўская будзе ўдзельнічаць у даследаваннях, звязаных з патэнцыйнымі міжпланетнымі падарожжамі.

Камандзірам карабля "Саюз МС-25" будзе выступаць Алег Навіцкі, а ў ролі бортінжынера - астранаўт NASA Трэйсі Колдвел-Дайсан. На гэты момант на касмадроме Байканур завершана зборка ракеты з пілатуемым караблём. Усё гатова да запуску і палёту ў космас.

Апошнія гады адзначаюцца актыўнае развіццё інфраструктуры касмічнай сферы як у Беларусі, так і ў Расіі. Рэспубліка Беларусь з'яўляецца паўнапраўным членам Камітэта ААН па выкарыстанні касмічнай прасторы ў мірных мэтах, а таксама мае на арбіце тры айчынныя спадарожнікі, што сведчыць аб расце касмічнай дзейнасці краіны.



Электронны зварот

Код PHP*">
Код PHP*">
Код PHP*">
Адказ адправіць па адрасе:
Паштоваму
Электроннаму
*Палі абавязковыя для запаўнення
Ваш зварот адпраўлены