Вынікі працы органаў уладальніцкага нагляду і прадстаўнікоў дзяржавы

12.06.2023 Итоги работы органов владельческого надзора и представителей государства Адбылося пасяджэнне калегіі Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь, у рамках якога былі разгледжаны вынікі работы органамі ўладальніцкага нагляду ўскладзеных на іх абавязкаў па кіраванні акцыямі (долямі ў статутных фондах), якія належаць Рэспубліцы Беларусь.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Старшыня Дзяржкаммаёмасці Дзмітрый Матусевіч, першы намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Дзмітрый Баско, прадстаўнікі тэрытарыяльных камітэтаў дзяржаўнай маёмасці і рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання.

Асноўным дакладчыкам выступіла начальнік галоўнага ўпраўлення карпаратыўных адносін, уладальніцкага нагляду і абарачэння акцый Святлана Дзегцярэнка, якая адзначыла, што на аснове прадстаўленай у справаздачах прадстаўнікоў дзяржавы інфармацыі папярэдне быў праведзены аналіз шэрагу фінансавых паказчыкаў (чысты прыбытак (страты), рэнтабельнасць уласнага капіталу, сукупная акцыянерная даходнасць. ) дзейнасці таварыстваў і складзены рэйтынг у разрэзе органаў уладальніцкага нагляду. Акрамя таго, была дадзена ацэнка работы прадстаўнікоў дзяржавы, назначаных у органы кіравання гаспадарчых таварыстваў з дзяржаўным удзелам.

Таксама начальнік галоўнага ўпраўлення нагадала, што напярэдадні была прынята пастанова Урада, якая накіравана на павышэнне эфектыўнасці работы органаў уладальніцкага нагляду і прадстаўнікоў дзяржавы.


Электронны зварот

Код PHP*">
Код PHP*">
Код PHP*">
Адказ адправіць па адрасе:
Паштоваму
Электроннаму
*Палі абавязковыя для запаўнення
Ваш зварот адпраўлены