У Гатаве прайшоў навучальны семінар для ідэалагічнага актыву сельскагаспадарчых і прамысловых арганізацый
У аграгарадку Гатава адбыўся навучальны семінар для ідэалагічнага актыву сельскагаспадарчых і прамысловых арганізацый Мінскага раёна. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі ідэалагічнага актыву ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў Мінскага раёна, а таксама супрацоўнікі Дзяржаўнага прадпрыемства "БелПСХАГІ".
Семінар быў прысвечаны актуальным пытанням ідэалагічнай работы і накіраваны на павышэнне кваліфікацыі і абмен вопытам. У ліку спікераў выступілі намеснік гендырэктара па ідэалагічнай рабоце, кадрах і сацыяльна-бытавых пытаннях Андрэй Барысюк, намеснік старшыні Мінскага райвыканкама Ірына Ціханка, старшыня Мінскага раённага аддзялення Беларускай партыі "Белая Русь" Таццяна Ішкова, старшыня Мінскай раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын" Лілія Рубанава , першы сакратар Мінскага РК ГА «БРСМ» Кацярына Пахомава.
Падрабязней па спасылцы: https://pristalica.by/31102024/oao-belvtorchermet-prodemonstriroval-kak-vedetsya-ideologicheskaya-ra...