Указ № 14 "Аб назначэнні рэспубліканскага рэферэндуму"

26.01.2022 Указ № 14 "О назначении республиканского референдума"

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 студзеня падпісаў Указ нумар 14 "Аб назначэнні рэспубліканскага рэферэндуму."

У адпаведнасці з дакументам, рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, назначаны на 27 лютага 2022 года. Указам вызначана фармулёўка вынесенага на рэферэндум пытання, якая даслоўна ўзнаўляецца ў бюлетэні для галасавання: "Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?". Змяненні і дапаўненні Канстытуцыі, якія выносяцца на рэферэндум, прыкладаюцца да Указа.

З улікам устаноўленых Выбарчым кодэксам патрабаванняў замацавана абавязковая юрыдычная сіла рашэння, прынятага рэспубліканскім рэферэндумам. Вызначаны парадак уступлення ў сілу такога рашэння - праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання. Устаноўлена, што рашэнне, прынятае рэферэндумам, з'яўляецца неад'емнай часткай Канстытуцыі.

Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў даручана арганізаваць правядзенне рэферэндуму, забяспечыць падвядзенне яго вынікаў і ажыццяўляць кантроль за выкананнем заканадаўства ў адпаведнай сферы.



Электронны зварот

Код PHP*">
Код PHP*">
Код PHP*">
Адказ адправіць па адрасе:
Паштоваму
Электроннаму
*Палі абавязковыя для запаўнення
Ваш зварот адпраўлены