Навіны


З 14 па 17 ліпеня 2022 года адбудзецца XXXI Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Дадатковыя мерапрыемствы пройдуць 13 і 18 ліпеня.
"Славянскі базар у Віцебску" - унікальны маштабны культурны форум, "фестываль фестываляў", які стаў сапраўды культурным брэндам Беларусі. Нязменным застаецца яго дэвіз - "Праз мастацтва да міру і паразуменню".
Асноўнымі падзеямі фестывалю стануць урачыстая цырымонія і гала-канцэрт адкрыцця (14 ліпеня, Летні амфітэатр), канцэрт "Саюзная дзяржава запрашае..." (15 ліпеня, Летні амфітэатр), XXXI Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск" (15-17 ліпеня , Летні амфітэатр), юбілейны XX Міжнародны дзіцячы музычны конкурс "Віцебск" (13-14 ліпеня, к/з "Віцебск"), канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі (17 ліпеня, Летні амфітэатр), цырымонія і гала-канцэрт закрыцця фестывалю (17 ліпеня , Летні амфітэатр) і інш.
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца на сайце Дырэкцыі фестывалю fest-sbv.by.
Да сустрэчы ў ліпені 2022 года ў фестывальным Віцебску!