Адзіны дзень інфармавання з начальнікам РУУС Кастрычніцкага раёна г. Мінска


Супрацоўнікі Дзяржаўнага прадпрыемства "БелПСХАГІ" прынялі ўдзел у Адзіным дні інфармавання, арганізаваным ва УП "Праектны інстытут Белгіпразем". Перад працоўнымі калектывамі выступіў начальнік РУУС Кастрычніцкага раёна г. Мінска Гільдзюк Аляксандр Іванавіч.
Аляксандр Іванавіч расказаў супрацоўнікам аб актуальных праблемах, звязаных з махлярствам, карупцыяй, электаральнай кампаніяй, якая мае адбыцца, інфармацыйнай і асабістай бяспецы. Ён прывёў прыклады з практыкі, перасцярог аб магчымых правапарушэннях і даў практычныя парады, як не дапусціць іх і засцерагчы сваіх блізкіх.