Адзіны дзень інфармавання: абмеркаванне актуальных пытанняў развіцця краіны
На Дзяржаўным прадпрыемстве "БелПСХАГІ" адбыўся Адзіны дзень інфармавання, у рамках якога работнікі прадпрыемства сустрэліся з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатолем Булаўкам. Сустрэча прайшла ў фармаце адкрытага дыялога, дзе абмяркоўваліся актуальныя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і рэгіёна. У ходзе сустрэчы Анатоль Булаўка расказаў аб ключавых напрамках дзяржаўнай палітыкі, асвятліў дасягненні і перспектывы развіцця эканомікі Беларусі, а таксама адказаў на пытанні супрацоўнікаў прадпрыемства. Таксама дэпутат Палаты прадстаўнікоў закрануў тэму маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбараў, падкрэсліўшы важнасць удзелу грамадзян у палітычным жыцці краіны і іх усвядомленага выбару.