Белорусская государственная сельскохозяйственная академия провела конференцию, посвященную 100-летию землеустроительного факультета и 165-летию землеустроительного образования

29.04.2024 Белорусская государственная сельскохозяйственная академия провела конференцию посвященную 100-летию землеустроительного факультета и 165-летию землеустроительного образования

25 і 26 красавіка 2024 года ва УА "Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія" адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 100-годдзю землеўпарадкавальнага факультэта і 165-годдзю землеўпарадкавальнай адукацыі.

У канферэнцыі прыняў удзел начальнік палявога вышукальніцкага аддзела Дзяржаўнага прадпрыемства "БелПСХАГІ" Раман Мікалаевіч Снытко з дакладам аб ролі прадпрыемства ў сучасным землеўпарадкаванні Рэспублікі Беларусь.

У секцыйных пасяджэннях удзельнікі абмяркоўвалі актуальныя праблемы ў землеўпарадкаванні, інавацыйныя адукацыйныя тэхналогіі і пытанні эфектыўнага выкарыстання зямель. Даклады былі прадстаўлены па наступных тэматыках:

• "Актуальныя праблемы ў землеўпарадкаванні і шляхі іх вырашэння. Арганізацыя эфектыўнага выкарыстання і аховы зямель. Інавацыйныя тэхналогіі адукацыйнага працэсу ў галіне падрыхтоўкі спецыялістаў па землеўпарадкаванні і зямельным кадастры"
• "Дзяржаўны зямельны кадастр: сучасны стан і перспектывы развіцця. Прававое рэгуляванне зямельных адносін. Дзяржаўны кантроль за выкарыстаннем і аховай зямель. Упраўленне нерухомай маёмасцю"
• "Геадэзічнае забеспячэнне землеўпарадкавальных і кадастравых работ. ГІС-тэхналогіі ў землеўпарадкаванні і кадастры. Фотаграмметрыя і дыстанцыйнае зандаванне Зямлі"

Да анлайн-удзелу далучыліся прадстаўнікі не толькі беларускіх, але і замежных ВНУ з Расіі, Узбекістана і Казахстана.

Актыўны ўдзел у канферэнцыі прынялі вучоныя, выкладчыкі, прадстаўнікі як адукацыйных устаноў, так і вытворчых прадпрыемстваў. Гэта садзейнічала абмену вопытам, пастаноўцы новых задач і абмеркаванню актуальных пытанняў навуковай і практычнай дзейнасці.



Электронны зварот

Код PHP*">
Код PHP*">
Код PHP*">
Адказ адправіць па адрасе:
Паштоваму
Электроннаму
*Палі абавязковыя для запаўнення
Ваш зварот адпраўлены